У лік нацыянальных страваў уваходзяць “гювеч” - тушанае мяса з бульбаю і гароднінаю, “каварма” - страва з мяса з грыбамі, лукам і бульбаю, “мусака” - рагу з сечанага мяса, бульбы і яйкаў, “плакія” - тушаная з гароднінаю рыба, “кебабчета” або “кебабче” - смажаныя мясныя каўбаскі, яечня з ёгуртам “мекіцас”, атбіўная печань ягня з рысам і яйкам - “дроб-сарма”, тушаная ялавічына “чомлек”, асарці “мешана скара” і мноства іншых выдатных страваў.
У балгарскай кухні шырока ўжываюцца гародніна ў свежым і марынаваным выглядзе, з іх рыхтуюць разнастайныя салаты, агароднінныя стравы і гарніры. У першую чаргу, гэта знакаміты “шопскі салат” з рэзаных памідораў, агуркоў, балгарскага перцу і рэпчатага лука, пакрыты зверху цёртым авечым сырам. Таксама варта паспрабаваць фаршаваныя грыбамі або брынзаю памідоры, грыбны кактэйль, тушанае мяса з гароднінаю і лукам (або толькі гародніна з лукам) - “яхнія”, фаршаванае вінаграднае лісце “сармі”, страва з баклажанаў “імам баялда”, страва з запечанага сыра і шпінату - “баніца”, а таксама “піперкі палнены” (”чушкі”) - начынены мясным фаршам або рысам перац.
Характэрна, што балгары ядуць шмат хлеба, кісламалочных прадуктаў, брынзы і авечага сыра (”кашкавал”). Вельмі папулярныя найсмачныя густыя супы - “чорба” з маладое бараніны, морквы, бульбы, памідораў і лука, суп-пюрэ з фрыкадэлькамі - “топчета супу”, суп з свінога страўніка - “шкембе чорба”, суп з сачавіцы - “ляшча чорба”, арыгінальны суп з ягняціны - “агнешка курбан чорба”, а таксама знакаміты халодны суп “таратор” з кіслага малака, агуркоў, цёртага грэцкага арэха і лука.
Завяршае трапезу кубак духмянай кавы, да якога абавязкова прапануюць “белае варэнне”, блінцы з мёдам, арэхі або пахлаву, а таксама абавязковы куфель выдатнага балгарскага віна. Хвацкія чырвоныя віны вырабляюць па ўсёй Балгарыі. Найболей знакамітыя “Памід”, “Гымза”, “Мавруд”, “Мелнік”, “Мерла”, “Цяленне” “Тракія” і “Кабернэ Савіньон”.
Славяцца белыя “мушкаты” з Карлоао і Сунгурлара, белыя віны “Хан
Крум Трамінер”, “Галатеа”, “Дімят”, “Евксіновград”, “Кадарка”,
“Магарешка мляко”, “Рылскі манастір”, “Рыслінг” і “Тамьянка”. Балгарыя
з'яўляецца і радзімаю “ракіі” - слівовага брэндзі (якую, зрэшты,
вырабляюць і з вінаграда, абрыкосаў, чарэшні і іншай садавіны).
Найболей папулярнымі гатункамі ракіі з'яўляюцца “Загорка”, “Астіка”,
“Шуменска”, “Бісерна”, “Мускатова” і “Врачанска”. Ужываецца і
“масціка”, лепшым гатункам якое лічыцца “Перыстера”. Найболей
папулярнымі (і дужымі!) гатункамі піва з'яўляюцца “Шуменска піва”
(выпускаецца з 1882 г.), “Асціка” і “Загорка”.
Уяўляе сабой дзівосную сумесь з традыцыйнае славянскае, турэцкае
і грэцкае кулінарных традыцыяў з моцным уплывам нацыянальнае
самабытнасці краіны. Асаблівасцямі балгарскае нацыянальнае кухні можна
лічыць адначасовую цеплавую апрацоўку прадуктаў на слабым агні,
багацце гародніны, умеранае выкарыстанне разнастайных заправаў, частае
ужыванне для выраба страваў адчыненых агменяў (”скара”) і глінянае
посуду.